Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў
Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.
У вашых умелых і надзейных руках важнейшы рэсурс краіны - здароўе і жыццё кожнага чалавека. Гэту цяжкую, адказную і вельмі патрэбную прафесію выбіраюць толькі тыя, хто валодае бязмежным гуманізмам і жаданнем дапамагаць.
Дзякую за штодзённую карпатлівую працу ўрачам-практыкам, вучоным, спецыялістам санітарна-эпідэміялагічнай службы і лабараторнай дыягностыкі, правізарам і фармацэўтам, фельчарам і медыцынскім сёстрам, прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу - усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра і самааддана служыць людзям і Беларусі.
Упэўнены, і ў далейшым, захоўваючы традыцыі і пераемнасць, вы будзеце павышаць узровень і эфектыўнасць айчыннай аховы здароўя
У гэтым святочны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, а галоўнае - поспехаў у вашай высакароднай працы.
Аляксандр Лукашэнка