Віншаванне з Днём машынабудаўніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў работнікам машынабудаўнічага комплексу віншаванне з прафесійным святам - Днём машынабудаўніка.
"У аснове сучасных дасягненняў машынабудаўнічага комплексу - праца высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія штогод ствараюць дзясяткі тысяч найменняў тэхнікі і абсталявання: ад мікрасхем да самых вялікіх у свеце кар'ерных самазвалаў. Усюды высока цэняць іх якасць і надзейнасць. Геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі - гэта больш як 100 краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння перад галіной стаяць стратэгічна важныя задачы. Ва ўмовах глабальнага эканамічнага спаду неабходна не толькі ўтрымаць пазіцыі на сусветным рынку, але і заняць новыя нішы. "Упэўнены, што пастаўленыя мэты дасягальныя пры ўмове адказнай і самаадданай працы на любым участку, на кожным прадпрыемстве машынабудавання. Павышаючы канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках, мы нададзім стымул для руху наперад усёй эканомікі краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў машынабудаўнікам здароўя, дабрабыту і паспяховай працы на карысць народа і роднай Беларусі.


