Віншаванне з Днём маці

    Дарагія суайчынніцы!

    Сардэчна віншую вас з Днём маці.

    Гэта цудоўнае свята напоўнена самымі шчырымі і пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызванне - дарыць новае жыццё, аберагаць і саграваць яго сваёй любоўю і клопатам.

    Радасць мацярынства - гэта ні з чым не параўнальнае шчасце, велізарная адказнасць за выхаванне дастойнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта.

    Светлы вобраз маці надае невычэрпныя сілы, калі мы сутыкаемся з цяжкасцямі, і памнажае радасць, калі дабіваемся поспеху. Бескарыслівая мацярынская любоў з'яўляецца арыенцірам і захавальнікам на працягу ўсяго жыцця, вучыць любіць Радзіму, рабіць дабро, паважаць нацыянальныя традыцыі.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці - шматдзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць ласку і дамашнюю ўтульнасць у прыёмных сем'ях. Пакланяюся вялікай сіле мацярынскіх пачуццяў і шырыні вашай душы.

    Дзякую вам, дарагія мамы, за нястомную самаадданую працу і штодзённы клопат пра будучыню роднай Беларусі.

    Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнага неба, аптымізму і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка