Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

    Мінула больш як сто гадоў з моманту падзей Вялікага Кастрычніка, а яго ідэалы па-ранейшаму актуальныя і значныя.

    І сёння пераважная большасць насельніцтва Зямлі імкнецца да сацыяльнай справядлівасці, але многія краіны да гэтага часу сутыкаюцца з сучаснымі формамі эксплуатацыі і прыгнёту, культурнай экспансіяй, эканамічнымі санкцыямі і палітычным шантажом.

    Таму нам нельга забыць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў айчыннай гісторыі, паслужыўшы імпульсам для развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці. Пераадолеўшы ў нялёгкім дваццатым стагоддзі шматлікія выпрабаванні, раскрыўшы патэнцыял творчасці і стварэння, беларусы занялі дастойнае месца ў вялікай сям'і народаў свету.

    Упэўнены, што, ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і прымнажаючы дасягненні былых пакаленняў, мы ствараем мірную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.

    Няхай шчырая любоў да Радзімы дае вам сілы і энергію, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя любімай Беларусі. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка