Віншаванне з Днём Канстытуцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі.

    Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян.

    Голас народа, аддадзены за пераемнасць лепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве. Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву.

    А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям'я, гістарычная праўда, з'яўляюцца для нас правільнымі арыенцірамі, што дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню.

    Сімвалічна, што ў гэтым годзе ўпершыню ў канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход. Выступіўшы ў новай ролі, вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя стане яшчэ адной магутнай апорай нашай дзяржаўнасці.

    Упэўнены, выкананне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс Айчыны будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю нашай дзяржавы.

    Са святам! З Днём Канстытуцыі!

    Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка

    Чытайце таксама

    Усе падзеі