Віншаванне з Днём Канстытуцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём Канстытуцыі.

    У бягучым годзе гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Сёння ўступаюць у сілу прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме канстытуцыйныя змяненні. Мы адкрываем новую главу нашай гісторыі - гісторыі сучаснай, накіраванай у будучыню Беларусі. Умацоўваючы прававы фундамент грамадства, ствараем для наступных пакаленняў надзейны механізм абароны спрадвечных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ўкладу жыцця.

    Беларусы зрабілі свой выбар, прадэманстраваўшы грамадзянскую сталасць, прыхільнасць да мірнага, стваральнага, эвалюцыйнага развіцця краіны. Захаваўшы асновы суверэннай дзяржавы, якое гарантуе сацыяльную абароненасць грамадзян, мы ўдасканалілі інстытут народаўладдзя і стварылі сістэму кіравання, якая адпавядае выклікам нашага часу.

    Разам нам давядзецца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял абноўленага Асноўнага Закона ў мэтах умацавання адзінства народа, паспяховай самарэалізацыі кожнага чалавека, забеспячэння законнасці і правапарадку.

    Перакананы, што, абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы зробім нашу Беларусь яшчэ больш моцнай, прыгожай і шчаслівай краінай.

    Жадаю ўсім здароўя, дабра, узаемаразумення, новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

    Аляксандр Лукашэнка