Віншаванне з Днём Еўразійскага эканамічнага саюза

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў дзяржаў - членаў ЕАЭС з Днём Еўразійскага эканамічнага саюза.

    "Рашэнне аб заснаванні ЕАЭС, прынятае ў 2014 годзе, стала лёсавызначальным для дзяржаў-членаў. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што Саюз паспяхова прайшоў этап станаўлення і з'яўляецца значнай міжнароднай арганізацыяй, аўтарытэт якой на глабальным узроўні няўхільна павышаецца", - гаворыцца ў віншаванні.

    У гэты перыяд вострай геапалітычнай і эканамічнай турбулентнасці прыхільнасць да еўразійскай інтэграцыі з'яўляецца магутным фактарам устойлівасці, росту эканомікі і сацыяльнай стабільнасці, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі і дзеяннямі ў духу саюзніцтва і салідарнасці краінам ЕАЭС удасца ў поўнай меры рэалізаваць патэнцыял арганізацыі.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў лідарам дзяржаў - членаў ЕАЭС добрага здароўя, шчасця і ажыццяўлення ўсіх намечаных мэт.