Віншаванне з Днём энергетыка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з Днём энергетыка.

    "Айчынны энергетычны комплекс - адзін з важнейшых складнікаў прамысловага і інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы вашаму высокаму майстэрству, ведам і багатаму вопыту галіна ўпэўнена рухаецца наперад: паспяхова рэалізуюцца буйныя высокатэхналагічныя праекты, уводзяцца ў строй новыя аб'екты, мадэрнізуецца электрасеткавая інфраструктура, асвойваюцца перадавыя тэхналогіі".

    "Ключавое месца ў энергасістэме краіны сёння займае Беларуская атамная станцыя, а ўвядзенне ў эксплуатацыю яе другога энергаблока з'яўляецца галоўнай падзеяй года ў айчыннай энергетыцы і яшчэ больш умацоўвае пазіцыі нашай краіны як ядзернай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт выказаў перакананасць, што інтэлектуальны патэнцыял, а таксама закладзеныя ветэранамі традыцыі дадуць магчымасць і ў далейшым эфектыўна вырашаць пастаўленыя перад галіной задачы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных дасягненняў.