Віншаванне з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

    У гэтых сімвалах знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа, яго нялёгкі шлях да міру і стварэння на роднай зямлі. Кожнае слова гімна, кожны элемент сцяга і герба нябачна раскрываюць рэтраспектыву жыцця беларусаў ад самых вытокаў да яркіх здзяйсненняў сённяшняга дня.

    Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі ўвасабляюць у сабе выдатныя дасягненні сучаснікаў: узыходжанне на Эверэст і заваяванне космасу, навуковыя адкрыцці і перамогі ў спорце, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей і ўнікальных твораў мастацтва, моц і абараназдольнасць Айчыны. У іх - гонар за нашу краіну і наш народ.

    У гэты святочны майскі дзень жадаю вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, радасці і новых поспехаў на карысць Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка