Віншаванне работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам:
Дарагія таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём дыпламатычнага работніка.
Вы выбралі няпростую, але вельмі патрэбную прафесію, значэнне якой у сучасным свеце ўвесь час узрастае.
Ад здольнасці кожнага з вас поўнасцю аддаваць сябе справе служэння Айчыне, умення пераконваць партнёраў і апанентаў, накіроўваць намаганні на пошук узаемапрымальнага рашэння залежыць развіццё краіны, пашырэнне эканамічных інтарэсаў дзяржавы і абароненасць беларускіх грамадзян, дзе б яны ні знаходзіліся.
Сёння галоўная задача нашай дыпламатыі - стварэнне механізмаў падтрымання раўнапраўных міжнародных адносін, канструктыўнага дыялогу на прынцыпах бяспекі і ўзаемавыгаднага гандлю.
Упэўнены, што цяперашняе пакаленне работнікаў МЗС цвёрда стаіць на роднай беларускай зямлі і здольна паспяхова спраўляцца з любымі выклікамі.
Будзьце дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый беларускай дыпламатычнай школы і з гонарам выконвайце пачэсную місію, якую вам даверыў народ.
Жадаю супрацоўнікам і ветэранам знешнепалітычнага ведамства моцнага здароўя, міру і паспяховай рэалізацыі ўсіх пастаўленых задач на карысць Беларусі.