Віншаванне з Днём друку

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з Днём друку.

    Гэта свята аб'ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова - прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы.

    Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў.

    Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў.

    Дзякую работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, адкрытасць і аб'ектыўнасць.

    Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і працоўных поспехаў.

    Аляксандр Лукашэнка