Віншаванне з Днём чыгуначных войскаў

    Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём чыгуначных войскаў.

    Навукова-тэхнічны прагрэс і бурнае развіццё стальных магістралей у XIX стагоддзі заклалі аснову для стварэння чыгуначных войскаў. Іх гісторыя налічвае амаль паўтара стагоддзя - з дня ўтварэння ў 1876 годзе першага чыгуначнага батальёна ў Баранавічах. За плячамі воінаў-чыгуначнікаў удзел у руска-турэцкай, Першай сусветнай і грамадзянскай войнах.

    Асабліва каштоўны іх уклад у перамогу над фашысцкай Германіяй. Асабовы склад чыгуначных часцей пакрыў сябе нецмянеючай славай, адыграўшы важнейшую ролю ў транспартным забеспячэнні буйнейшых аперацый Вялікай Айчыннай вайны, усімі сіламі набліжаючы Вялікую Перамогу.

    Сёння транспартныя войскі, з'яўляючыся дастойнымі пераемнікамі чыгуначных войскаў, свята шануюць традыцыі гераічных папярэднікаў і сваёй штодзённай працай уносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне ваеннай бяспекі дзяржавы.

    Дзякую за службу!

    Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям, а таксама новых поспехаў на карысць роднай Беларусі!

    Аляксандр Лукашэнка