Віншаванне з Днём чыгуначніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі з прафесійным святам - Днём чыгуначніка.

    Кіраўнік дзяржавы назваў БЧ важнейшым сектарам народнай гаспадаркі, магутным транспартным комплексам з вялікім тэхнічным і вытворчым патэнцыялам.

    "Без зладжанай, напружанай, рэзультатыўнай працы работнікаў стальных магістралей сёння немагчыма ўявіць жыццё краіны. Вы ўносіце велізарны ўклад у развіццё эканомікі, забяспечваючы бесперабойную перавозку пасажыраў і грузаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам, якія заклалі слаўныя традыцыі і перадаюць свае веды і вопыт моладзі.

    "Перакананы, што беларускія чыгуначнікі і ў далейшым будуць служыць прыкладам для работнікаў іншых галін, упэўнена рухаючыся па шляху інавацыйнага развіцця, рэалізуючы маштабныя праекты па паляпшэнні якасці абслугоўвання і павышэнні эфектыўнасці працы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.