Віншаванне з Днём будаўніка
Работнікам і ветэранам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём будаўніка.
Ва ўсе часы да будаўнікоў ставіліся з вялікай павагай. Ваша высакародная праца заўсёды звязана са стварэннем, яна абнаўляе свет навокал, робіць жыццё кожнага чалавека лепшым і больш камфортным.
Дзякуючы вам у Беларусі з'яўляюцца новыя сацыяльныя, спартыўныя, культурныя, прамысловыя аб'екты, развіваецца інжынерная інфраструктура, змяняецца аблічча гарадоў, пасёлкаў, вёсак.
Упэўнены, што і ў далейшым прафесіяналізм айчынных будаўнікоў, захаванне і прымнажэнне традыцый, імкненне да ўдасканалення дазволіць вам выкарыстоўваць увесь свой патэнцыял для вырашэння важнейшых задач, якія стаяць перад галіной.
У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў на карысць нашай краіны.
Аляксандр Лукашэнка
