Віншаванне з Днём бацькі

    Дарагія суайчыннікі!

    Сёння ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі, прызначаны падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і.

    Фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька - галава і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў.

    У сучасным свеце менавіта асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі з дзяцінства выхоўваюць адказнасць, працавітасць, павагу да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю.

    Упэўнены, новае свята ўмацуе аўтарытэт бацькоўства ў грамадстве і нараўне з Днём маці стане адной з любімых сямейных урачыстасцей.

    Няхай у нас, мужчын, заўсёды хапае сіл на ўзорнае выкананне бацькоўскага абавязку дзеля будучыні дзяцей і працвітання любімай Беларусі.

    Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка