Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - святам, якое стала сімвалам пераемнасці гераізму і подзвігу воінаў многіх пакаленняў.
У гэты дзень мы ўспамінаем і дзякуем афіцэрам і салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія са зброяй у руках абаранялі родную зямлю, аддаём даніну павагі ветэранам Узброеных Сіл і воінам-афганцам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак.
Сёння слаўныя ратныя традыцыі прадаўжае кожны, хто ў наш неспакойны час па закліку сэрца выбірае дабрачынную прафесію служыць Айчыне, кожны, хто гатовы стаць на абарону міру і незалежнасці Беларусі. Вы - прыклад сапраўднага патрыятызму, смеласці і доблесці.
Упэўнены, што Узброеныя Сілы і ў далейшым застануцца надзейным гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!
Аляксандр Лукашэнка