Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Беларусі

    Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

    Паважаныя ветэраны, дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    Сёння краіна славіць подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаадданасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі.

    За гады незалежнасці намі былі створаны баяздольныя, высокамабільныя, аснашчаныя найноўшымі ўзорамі тэхнікі Узброеныя Сілы, якія гатовы эфектыўна процістаяць любым выклікам і пагрозам. Наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі.

    Упэўнены, што людзі ў пагонах і ў далейшым будуць цвёрда стаяць на варце міру, абараняючы наш родны дом - Рэспубліку Беларусь.

    Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць мацнейшай і багацейшай нашу любімую радзіму.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай ратнай працы на карысць краіны і народа!

    Аляксандр Лукашэнка