Віншаванне з Днём жанчын

    Дарагія суайчынніцы!

    Сардэчна віншую вас з цудоўным святам - Днём жанчын. Яно прыходзіць да нас як першы вяшчун вясны, сімвал усяго добрага і светлага, што прыўносяць у наша жыццё жанчыны.

    Ваша душэўнасць і цеплыня робяць наш свет лепшым. У вас закладзена вялікая стваральная сіла, і вы ўмееце прымяніць яе на карысць усіх, хто знаходзіцца побач з вамі. Сёння вы не толькі падтрымліваеце дамашні ачаг, але і ўносіце вялікі ўклад у развіццё аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, прамысловасці, навукі, сферы паслуг, дзякуючы чаму родная Беларусь з кожным годам становіцца больш утульнай і прыгожай.

    Мілыя нашы бабулі, маці, сёстры, жонкі, дочкі! Дзякуй вам за вашу сардэчнасць, мудрасць, разуменне і міласэрнасць.

    Міру, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка