Віншаванне з Днём ратавальніка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня ратавальніка адрасаваў віншаванне з нагоды гэтага прафесійнага свята работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

    "Прайшоўшы няпросты шлях станаўлення, сёння органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях уяўляюць сабой з’яднаную каманду прафесіяналаў, якая можа аператыўна рэагаваць на ўзнікаючыя пагрозы, на высокім узроўні вырашаць пастаўленыя задачы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Прафесія ратавальніка з'яўляецца адной з самых мужных і ганаровых. Аддаючы свае сілы, веды і ўменні высакароднай справе - выратаванню жыцця і здароўя людзей, захаванню матэрыяльных каштоўнасцей, вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ратавальнікі і ў далейшым будуць дастойна несці службу ў інтарэсах дабрабыту Беларусі.