Віншаванне з Днём ведаў

    Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
    настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём ведаў.

    Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. Дарослым гэта свята напамінае аб школьных і студэнцкіх гадах, старых таварышах, шчаслівай пары дзяцінства і юнацтва. А для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

    Але ў першую чаргу гэта свята першакласнікаў, бо кожны з нас праз усё жыццё праносіць успаміны аб тым дні, калі ўпершыню пераступіў школьны парог.

    1 верасня - гэта цудоўная падстава выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.

    Веды, культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і працвітання дзяржавы. Таму ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.

    Ад усёй душы жадаю ўсім школьнікам і студэнтам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў часам стварэння і натхнення, а кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці.

    Са святам!

    Аляксандр Лукашэнка