Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў дзяржбяспекі

    Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам
    органаў дзяржаўнай бяспекі
    Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

    З моманту стварэння беларускай спецслужбы яна штодзень вырашае адказныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны ад знешніх і ўнутраных пагроз, забеспячэнню яе суверэнітэту і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве. Гэта работа патрабуе вялікага прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і мужнасці, што ў поўнай меры ўласціва цяперашняму пакаленню чэкістаў.

    Самыя цёплыя віншаванні супрацоўнікам ваеннай контрразведкі, якая гэтымі днямі адзначае сваё 95-годдзе, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне.

    Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце аддана і з гонарам выконваць свой службовы абавязак.

    Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, плённай працы ў імя працвітання Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка