Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

    "З моманту свайго стварэння беларуская спецслужба стаяла на варце жыцця і стваральнай працы нашых суграмадзян. Сёння яна актыўна садзейнічае эфектыўнай рэалізацыі палітыкі дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай сферах, вырашаючы важнейшыя задачы па абароне канстытуцыйнага ладу, процідзеянні экстрэмізму і замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мужнасць, пільнасць, патрыятызм і высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі надзейна забяспечваюць спакой і дабрабыт грамадзян, заслужыўшы глыбокую павагу і аўтарытэт у грамадстве.

    "Перакананы, што адказнае стаўленне да выканання службовага абавязку дазволіць вам і далей паспяхова процістаяць сучасным выклікам і пагрозам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.