Віншаванне з Днём ратавальніка і 15-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі

    Работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў
    па надзвычайных 
    сітуацыях Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам Днём ратавальніка і знамянальнай датай - 15-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

    Сёння сістэма МНС мае высокакваліфікаваныя кадры і сучасную тэхніку, што дае магчымасць паспяхова вырашаць задачы любой складанасці. Абараняючы насельніцтва ад катастроф і стыхійных бедстваў, вы ўносіце важкі ўклад у справу забеспячэння бяспекі грамадзян.

    Прадстаўнікі вашай прафесіі карыстаюцца заслужанай павагай у грамадстве. Паколькі вы ўвасабляеце лепшыя чалавечыя якасці: самаадданасць, мужнасць і здольнасць заўсёды прыйсці на дапамогу блізкім.

    Упэўнены, што работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і ў далейшым будуць дастойна несці службу на карысць нашай Радзімы і яе народа, захоўваючы вернасць абавязку і прымнажаючы слаўныя традыцыі ратавальнікаў.

    Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка