Віншаванне з Днём ратавальніка

    Прэзідэнт Рэспублікі  Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і  падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі з прафесійным святам –  Днём ратавальніка.

    «Па першым закліку вы прыходзіце на дапамогу людзям, уступаеце ў барацьбу са стыхіяй, аберагаючы жыццё і здароўе нашых грамадзян. У цяжкіх сітуацыях заўсёды дэманструеце незвычайную смеласць і адвагу», - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што асабовы склад МНС будзе і ў далейшым эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы з улікам сучасных патрабаванняў і бягучай абстаноўкі, берагчы і прымнажаць свае традыцыі, сумленна і аддана служыць Айчыне.