Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі

    Работнікам сельскай гаспадаркі
    і перапрацоўчай прамысловасці
    аграпрамысловага комплексу

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

    Развіццё і працвітанне краіны, дасягненне яе харчовай бяспекі немагчыма без эфектыўнай работы ўсяго аграпрамысловага комплексу. Нягледзячы на няпростыя прыродныя ўмовы, Беларусь стабільна задавальняе сваю патрэбнасць у прадуктах харчавання і значную частку сельскагаспадарчай прадукцыі пастаўляе на экспарт.

    У гэтым годзе сабраны добры ўраджай збожжа, павялічана нарыхтоўка травяных кармоў, створана трывалая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці. Усё гэта заслугі сельскіх працаўнікоў, якія дастойна сустракаюць сваё свята.

    Жадаю вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця і новых працоўных дасягненняў на карысць нашай краіны.

    Нізкі вам паклон за вашу працу.

    Аляксандр Лукашэнка