Віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

    Ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!


    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.


    Развіццё і працвітанне краіны немагчыма ўявіць без эфектыўнай сістэмы працаўладкавання і дапамогі найбольш неабароненым слаям насельніцтва.


    Ваша праца заслужыла ўсеагульнае прызнанне, паколькі дзякуючы вашым намаганням жыццё многіх людзей напоўнілася сэнсам і атрымала надзею.


    Прадстаўнікі вашай прафесіі ўвасабляюць лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, спачуванне, уменне суперажываць. Дзень пры дні вы дорыце спагаду і душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы.


    Захоўваеце вернасць свайму высокаму прызванню, і няхай яно прынясе вам радасць і заслужаную павагу.


    Жадаю ўсім ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у такой высакароднай і неабходнай справе.


    Аляксандр Лукашэнка