Віншаванне з Днём работнікаў падатковых органаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў падатковых органаў з прафесійным святам - Днём работнікаў падатковых органаў.

    "У Беларусі створаны эфектыўны механізм фінансавага папаўнення дзяржаўнага бюджэту, у аснове якога - сучасная і высокапрадукцыйная сістэма падаткаабкладання. У многім дзякуючы гэтаму ў нашай краіне захоўваецца сацыяльная стабільнасць, рэгулярна выплачваюцца зарплаты і пенсіі, будуюцца і рэканструююцца аб'екты інфраструктуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, якасныя змяненні, што адбыліся ў айчыннай падатковай сістэме, спрашчэнне механізма спагнання падаткаў і ўкараненне ў гэту галіну сучасных інфармацыйных тэхналогій атрымалі станоўчую ацэнку ў адпаведных міжнародных рэйтынгах. "Цяпер перад вамі стаяць задачы стварэння спрыяльнага асяроддзя для вядзення бізнесу ў нашай краіне і павышэння яе інвестыцыйнай прывабнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.