Віншаванне з Днём работнікаў культуры

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам.

    "Здаўна беларускае мастацтва замацоўвае ідэалы прыгажосці, справядлівасці і дабра, адыгрывае значную ролю ў фарміраванні маральных і эстэтычных каштоўнасцей народа, - гаворыцца ў віншаванні з Днём работнікаў культуры. - Сёння мы імкнёмся да таго, каб айчынная культура плённа развівалася на фундаменце нацыянальных традыцый, служыла надзейнай асновай для новых пакаленняў стваральнікаў і займала дастойнае месца ў сусветнай культурнай прасторы".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вырашальная роля ў гэтым працэсе належыць пісьменнікам, паэтам, мастакам, артыстам, музыкантам, работнікам культурна-асветніцкіх устаноў, народным майстрам. "Вы робіце наш свет лепшым і больш добрым, захоўваеце і папулярызуеце гістарычную спадчыну, садзейнічаеце духоўнаму ўзбагачэнню беларускага грамадства, падтрыманню ў кожнага жыхара краіны пачуцця гонару за сваю Радзіму", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.