Віншаванне з Днём работнікаў культуры

    Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры.

    Самабытная нацыянальная культура з’яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны.

    За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу.

    Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі – нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме.

    Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту!

    Аляксандр Лукашэнка