Віншаванне з Днём работнікаў гандлю і 90-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства гандлю
Дарагія
сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў гандлю і 90-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства гандлю.
Ваша галіна ўносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё эканомікі краіны і адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі. Ад вашага прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці ў многім залежыць настрой і дабрабыт людзей. Усмешка і ўвага прадаўца - залог задаволенасці пакупнікоў.
Беларускі гандаль упэўнена развіваецца. Адкрываюцца сучасныя магазіны, прапануецца вялікі асартымент тавараў і паслуг. Здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дае магчымасць уплываць на цэны і павышаць якасць працы.
Шчыра хачу падзякаваць ветэранам галіны. Многія гады вы аддалі сваёй рабоце, а цяпер з'яўляецеся вопытнымі настаўнікамі моладзі.
Жадаю ўсім работнікам гандлю моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка