Віншаванне з Днём Перамогі

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.

    Гэта вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад прыгнёту народаў.

    Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям’і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя "Баграціён", Трасцянец і Хатынь – гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку.

    Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

    Павага да пакалення пераможцаў, прадаўжэнне слаўных ратных і працоўных традыцый – гэта праяўленне нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы.

    Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці.

    З Днём Вялікай Перамогі!

    Аляксандр Лукашэнка