Віншаванне з Днём Перамогі

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі.

    Гэта свята, якое ўвасабляе стойкасць і мужнасць савецкага народа, займае асаблівае месца ў жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі.

    Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў забрала мільёны жыццяў і стала небывалай трагедыяй для ўсіх савецкіх людзей. Мы нізка схіляем галовы перад загінуўшымі.

    У час цяжкіх выпрабаванняў беларусы разам з брацкімі народамі СССР, саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі спынілі распаўсюджванне фашызму, захавалі веру ў сілу добра, у непазбежнасць перамогі над агрэсарам і прадаставілі кожнаму народу магчымасць выбіраць свой шлях развіцця.

    Даўно адгрымелі апошнія залпы той страшнай вайны. Дзесяцігоддзі міру і стваральнай працы далі магчымасць нам адрадзіць разбураныя гарады і вёскі, ператварыць зраненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, пабудаваць паспяховую дзяржаву, у якой можна спакойна жыць, вучыцца, працаваць і быць упэўненымі ў дастойнай будучыні.

    Ніколі не згасне веліч гэтай Перамогі і неўміручага подзвігу пакалення пераможцаў. Вечная слава героям.

    Дарагія ветэраны! Добрага вам здароўя на доўгія гады. Шчасця і мірнага неба, паважаныя суайчыннікі.

    Аляксандр Лукашэнка