Віншаванне з Днём пагранічніка

    Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў
    пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь


    Паважаныя таварышы!

    Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём пагранічніка!

    Рубяжы нашай Радзімы з'яўляюцца тым свяшчэнным месцам, дзе праяўляецца трываласць нашай суверэннай дзяржавы, рэальная здольнасць забяспечыць яе абарону і тэрытарыяльную цэласнасць.

    Ратная слава воінаў у зялёных фуражках стваралася на ўсіх этапах гісторыі нашай краіны. Навекі застанецца ў памяці мужнасць і гераізм, праяўленыя пагранічнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе.

    Упэўнены, што сваім прафесіяналізмам, імкненнем самааддана служыць беларускаму народу органы пагранічнай службы і ў далейшым будуць надзейна забяспечваць непарушнасць нашых граніц.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні даўгалецця ветэранам-пагранічнікам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне рубяжоў Айчыны.

    Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка