Віншаванне з Днём пагранічніка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны з  прафесійным святам - Днём пагранічніка.

    «У год 70-годдзя Вялікай Перамогі вы дастойна прадаўжаеце традыцыі абаронцаў рубяжоў нашай Радзімы, якія гераічна прынялі першы ўдар фашысцкіх захопнікаў на савецкай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. – Сёння ўмацаванню граніц незалежнай Беларусі надаецца важнае значэнне. Несучы баявы дазор, органы пагранічнай службы знішчаюць каналы нелегальнай міграцыі і наркабізнесу, процістаяць распаўсюджванню міжнароднага тэрарызму. Выкананню гэтых задач садзейнічае далейшае ўдасканаленне сістэмы пагранічнай аховы, павышэнне баявой і маральнай гатоўнасці войскаў. Упэўнены, што сваім патрыятызмам і прафесіяналізмам, добрасумленнымі адносінамі да воінскага абавязку вы і ў далейшым будзеце надзейна забяспечваць недатыкальнасць рубяжоў Айчыны».

    Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія прысвяцілі сваё жыццё нялёгкай пагранічнай службе.