Віншаванне з Днём пагранічніка

    Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Ва ўсе часы ахова граніц Айчыны была адной з самых складаных і адказных задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі самым лепшым сваім воінам. І цяперашняе пакаленне вартавых беларускай граніцы, захоўваючы адданасць ратным традыцыям, праяўляе высокую баявую выручку.

    Апошнія гады праводзяцца істотныя пераўтварэнні пагранічнай дзейнасці, прымаюцца меры па павышэнню надзейнасці аховы Дзяржаўнай граніцы, паслядоўна вырашаюцца пытанні яе добраўпарадкавання.

    Нашы рубяжы заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных кантактаў з суседнімі краінамі. І разам з тым з’яўляюцца эфектыўнай перашкодай сучасным выклікам і пагрозам.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя нашым ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне рубяжоў Айчыны.

    Упэўнены, органы пагранічнай службы і ў далейшым будуць надзейным аплотам бяспекі нашай краіны.

    Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка