Віншаванне з Днём Незалежнасці

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі).

    Гэта знамянальная дата ў гістарычным календары нашай краіны сімвалізуе вызваленне беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роўна 70 гадоў таму мы адстаялі мірную будучыню Радзімы, і гэты бясцэнны здабытак мы абавязаны захаваць для нашых нашчадкаў.

    Сёння мы ўспамінаем імёны загінуўшых герояў: байцоў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў. Цаной неймаверных намаганняў, а часам і самога жыцця яны здабылі Перамогу ў той страшнай вайне.

    Змагаючыся плячо ў плячо, народы Савецкага Саюза перамаглі агульнага ворага і пазбавілі чалавецтва ад фашысцкага рабства.

    На шляху да незалежнасці нам давялося пераадолець шмат выпрабаванняў. Дзякуючы самаадданай працы і дапамозе брацкіх савецкіх народаў мы аднавілі рэспубліку з руін, дабіліся права самастойна вызначаць свой лёс і занялі дастойнае месца ў сусветнай супольнасці.

    За гэтыя гады мы сталі мацнейшымі, мудрэйшымі і гатовы адказаць на любыя выклікі сучаснасці.

    У гэты вялікі дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і плённай працы на карысць любімай Айчыны. Няхай у вашых дамах пануе мір і дабрабыт!

    Са святам вас, дарагія сябры!

    Аляксандр Лукашэнка