Віншаванне з Днём настаўніка

    Педагагічным работнікам
    Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём настаўніка.

    Усе мы незалежна ад узросту адчуваем дачыненне да вашага прафесійнага свята. У кожнага чалавека ёсць настаўнікі, чыя мудрасць, захопленасць любімай справай і добрая парада дапамаглі сфарміраваць светапогляд і маральныя каштоўнасці, вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху.

    Сучаснае грамадства ставіць перад вамі адказныя задачы.

    На педагогаў ускладзена важнейшая місія навучання і выхавання маладых грамадзян Беларусі. Прывівайце ім любоў да Радзімы, павагу да традыцый, імкненне да пазнання і творчасці. Няхай вучні бачаць у вас не толькі прафесіянала, які шчыра любіць свой прадмет, але і старэйшага таварыша, лідара, які ўмее натхніць на добрыя справы і павесці за сабой. А для гэтага неабходны шырокая эрудыцыя, веданне педагагічных методык, высокія маральныя якасці і добрасумленнае стаўленне да справы.

    Мы і ў далейшым чакаем ад вас плённай працы на ніве адукацыі і актыўнага ўдзелу ў жыцці краіны.

    Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка