Віншаванне з Днём настаўніка

    Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка.

    Праца педагога – адна з самых важных і высакародных на Зямлі. Яе вынікі ў многім вызначаюць ход гісторыі і ўплываюць на лёс пакаленняў. Місія настаўніка заключаецца не толькі ў перадачы ведаў, а перш за ўсё – у фарміраванні асобы вучня, выхаванні дастойных грамадзян і патрыётаў Айчыны.

    Уражальныя поспехі Рэспублікі Беларусь у руху на шляху сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу дасягнуты ў многім дзякуючы высокай якасці айчыннай адукацыі. Таму першараднымі задачамі з’яўляюцца захаванне і ўзбагачэнне традыцый беларускай школы, стварэнне ўмоў для яе стабільнага развіцця, павышэнне прэстыжу педагагічнай дзейнасці.

    Мы паважаем і цэнім настаўнікаў як надзейную апору дзяржавы, нашых верных памочнікаў у вырашэнні галоўных пытанняў грамадскага жыцця. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа плённа, укладваючы свае сілы, розум і талент у станаўленне новых пакаленняў незалежнай Беларусі.

    Жадаю настаўнікам і ўсім педагагічным работнікам нашай краіны моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і добрага настрою.

    Аляксандр Лукашэнка