Віншаванне з Днём мытніка
Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём мытніка.
Сваёй добрасумленнай працай вы ўносіце дастойны ўклад у фарміраванне бюджэту краіны, спыненне трансгранічнай злачыннасці, умацаванне нацыянальнай бяспекі і забеспячэнне эканамічнай незалежнасці рэспублікі.
У сучасных умовах на мытную службу ўскладаюцца новыя задачы па практычнай рэалізацыі міждзяржаўных інтэграцыйных праектаў, забеспячэнню інтарэсаў нашай дзяржавы ў рамках функцыянавання Мытнага саюза.
Упэўнены, што высокатэхналагічная сістэма ажыццяўлення мытнага кантролю і прафесіяналізм супрацоўнікаў дадуць магчымасць вам і ў далейшым правільна і аператыўна вырашаць адказныя дзяржаўныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў краіны.
Жадаю ўсяму асабоваму складу, ветэранам мытных органаў і членам іх сем'яў моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і далейшай плённай дзейнасці на карысць Рэспубліцы Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка