Віншаванне з Днём мытніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы Беларусі з Днём мытніка і 25-годдзем з дня ўтварэння мытнай службы Беларусі.

    "На працягу чвэрці стагоддзя вы пільна кантралюеце знешнегандлёвыя таварныя патокі краіны, укараняеце сучасныя тэхналогіі надгляду, ствараеце спрыяльныя ўмовы для добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічных сувязей, процідзейнічаеце трансгранічнай злачыннасці і кантрабандзе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларускія мытнікі і ў далейшым будуць дастойна выконваць свой службовы абавязак, правільна і аператыўна вырашаць дзяржаўныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў рэспублікі.