Віншаванне з Днём мытніка

    Кіраўніцтву, асабоваму складу і ветэранам мытных органаў Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам – Днём мытніка!

    Сваёй добрапрыстойнай і сумленнай працай вы забяспечваеце надзейную абарону эканамічных інтарэсаў дзяржавы, ажыццяўляеце барацьбу з трансгранічнай злачыннасцю. Дзейнасць мытнікаў у значнай ступені паўплывала на пашырэнне міжнародных гандлёвых сувязей і транзітнай прывабнасці краіны.

    Створаная на самым сучасным узроўні высокатэхналагічная сістэма ажыццяўлення мытнага кантролю дае магчымасць сёння эфектыўна развіваць інтэграцыйныя працэсы. У першую чаргу ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

    Упэўнены, што супрацоўнікі мытных органаў Беларусі будуць і ў далейшым паспяхова працаваць на карысць нашай Радзімы, дастойна абараняць яе інтарэсы і суверэнітэт.

    У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка