Віншаванне з Днём моладзі
Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.
Кожнае новае маладое пакаленне ўносіць свой уклад у пабудову нашай дзяржавы. Асаблівасць сучаснага свету заключаецца ў імклівым развіцці тэхналогій і камунікацый, глабальных змяненнях у эканоміцы, адукацыі, грамадскім ладзе. І менавіта моладзь павінна прымаць актыўны ўдзел у рэалізацыі наватарскіх ідэй, прымнажаючы ўсё тое станоўчае, што створана раней.
Сёння ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб дастойна жыць, любіць, гадаваць дзяцей, самааддана працаваць у імя працвітання сваёй роднай краіны. Няхай на жыццёвым шляху вам заўсёды спадарожнічаюць удача, вера ва ўласныя сілы і імкненне здзейсніць самыя высокія і запаветныя мары.
Жадаю вам моцнага здароўя, упартасці і натхнення, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Аляксандр Лукашэнка