Віншаванне з Днём моладзі

    Дарагія юнакі і дзяўчаты!

    Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.

    Маладосць – пара смелых імкненняў і дзіўных адкрыццяў. Гэта час, калі фарміруюцца маральныя прынцыпы і грамадзянская пазіцыя, закладваюцца асновы светапогляду.

    Менавіта вам, новаму пакаленню беларусаў, заўтра трэба будзе вызначаць далейшую будучыню нашай дзяржавы, адказваць за тое, якім стане родны край у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

    Сёння ў краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны мог спаўна рэалізаваць сябе ў грамадска-палітычным, навуковым, культурным і духоўным жыцці краіны.

    На сучасным этапе грамадства чакае ад моладзі нестандартных, канструктыўных рашэнняў, якія дадуць магчымасць прымножыць усё тое станоўчае, што створана папярэднімі пакаленнямі.

    Наперадзе ў вас шырокая дарога жыцця. Не бойцеся цяжкасцей, ідзіце наперад. Упэўнены, што вы зробіце ўсё неабходнае для забеспячэння стабільнасці і працвітання Айчыны.

    Ад усёй душы жадаю вам здароўя, радасці, любові, новых перамог і здзяйсненняў.

    Аляксандр Лукашэнка