Віншаванне з Днём міліцыі
Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.
На вашым рахунку нямала слаўных спраў і залатых старонак у гісторыі краіны. Вы праявілі свае высокія маральныя і прафесійныя якасці, дастойна выконваючы службовы абавязак і ўносячы важкі ўклад у забеспячэнне правапарадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці.
Мужнасць і гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца вашай адметнай рысай. Узрастаючая ўпэўненасць нашых грамадзян у сваёй бяспецы - найбольш значны вынік работы многіх пакаленняў супрацоўнікаў.
Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданую працу і адданасць Айчыне.
Дзякуй за службу Радзіме. Новых вам поспехаў і дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка