Віншаванне з Днём міліцыі

    Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.

    Увасабляючы для нашых грамадзян справядлівасць і бяспеку, органы ўнутраных спраў заслужылі самую дастойную ацэнку не толькі кіраўніцтва краіны, але і ўсяго беларускага народа.

    Вашы структурныя падраздзяленні маюць моцны патэнцыял і здольны ўпэўнена кантраляваць абстаноўку, папярэдзіць абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, надзейна абараніць грамадства і кожнага грамадзяніна ад любых злачынных замахаў.

    Упэўнены, што асабовы склад МУС будзе і ў далейшым эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы з улікам сучасных патрабаванняў і ўмоў, прымнажаць выпрацаваныя дзесяцігоддзямі бездакорнай службы традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне!

    У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у вашай нялёгкай рабоце на карысць нашай Радзімы!

    Аляксандр  Лукашэнка