Віншаванне з Днём маці
Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з Днём маці.
Мама - першае і самае цудоўнае слова, якое вымаўляе дзіця. На ўсіх мовах свету яно гучыць практычна аднолькава, трапятліва і пяшчотна, прымушаючы пранікнуцца глыбокай павагай да той жанчыны, якая дорыць жыццё. З бацькоўскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце, а калі мы становімся больш дарослымі, вернае мацярынскае сэрца і моцнае плячо бацькі служаць апорай у любых сітуацыях.
Мы стараемся зрабіць усё для таго, каб на нашай зямлі не засталося ніводнага малыша, які не ведае дамашняй цеплыні. І таму, схіляючыся перад кожнай беларускай маці, словы асаблівага прызнання адрасуем сёння тым, хто ўзяў пад сваё крыло юных сірот, стаўшы для іх сапраўды родным чалавекам.
Пастаянная падтрымка мацярынства і дзяцінства, умацаванне ў грамадстве статусу традыцыйных каштоўнасцей шлюбу, аўтарытэту маці і бацькі, фарміраванне ў моладзі паважлівага стаўлення да жанчыны - прадаўжальніцы роду, захавальніцы сямейных асноў і маралі з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі нашай ідэалогіі і сацыяльнай палітыкі.
Мілыя мамы! Няхай у вашых дамах пануюць лад, згода, дастатак і ўтульнасць, няхай дзеці і ўсе блізкія людзі апраўдваюць надзеі і нязменна радуюць сваёй любоўю.
Добрага вам здароўя, поспехаў, шчасця і сямейнага дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка