Віншаванне з Днём маці
Жанчынам-маці Рэспублікі Беларусь
Дарагія суайчынніцы!
Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.
Мама – першае і галоўнае слова ў лёсе чалавека. З глыбіні стагоддзяў дайшла да нас вялікая запаведзь: шануй бацьку свайго і маці сваю – і будзеш шчаслівы. Адзіная на свеце жанчына, дзякуючы якой мы прыходзім на гэту Зямлю, назаўсёды застаецца для кожнага анёлам-ахоўнікам, надзейным прычалам у бурным жыццёвым моры.
Вялікія, дружныя сем'і, дзе растуць здаровыя дзеці, – залог сілы ўстояў дзяржавы. Таму пытанні сацыяльнай абароны і падтрымкі мацярынства заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі. Мы забяспечым найлепшыя ўмовы для таго, каб вы нараджалі як мага больш малышоў, выхоўвалі іх пад мірным небам, у спакойнай і шчаслівай краіне.
Мілыя нашы мамы! Недарма кажуць, што дзеці – гэта самае каштоўнае ўпрыгажэнне і важны крытэрый поспеху любой жанчыны. І таму, дабіваючыся вышынь у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, не забывайце аб сваім галоўным прызначэнні – дарыць жыццё і захоўваць цяпло дамашняга ачага. Няхай вас заўсёды акружаюць усмешлівыя твары сыноў і дачок, а побач будзе блізкі, любячы чалавек.
Жадаю вам і вашым родным здароўя, шчасця і добрага настрою.
Аляксандр Лукашэнка