Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

    Амаль стагоддзе аддзяляе нас ад гэтай даты. Але і сёння Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і дэмакратычных свабод, не страчвае свайго значэння як знамянальная падзея сусветнай гісторыі.

    Бясплатныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны рабочы дзень, ліквідацыя саслоўных прывілей, свабода веравызнання і роўнасць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын - гэтыя і іншыя даброты, якія здаюцца нам натуральнымі і неад'емнымі, з'яўляюцца заваёвамі таго часу.

    Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала фундаментам, на якім мы пабудавалі суверэнную Айчыну - Рэспубліку Беларусь. Дасягненні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёння: моцная народная ўлада, што абапіраецца на сістэму Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, высокаразвітыя адукацыя, навука і культура - у многім заснаваны на патэнцыяле, набытым у БССР.

    Па добрай традыцыі 7 лістапада прынята сустракаць працоўнымі падарункамі. У бягучым годзе да гэтага дня ў розных кутках краіны здаюцца ў строй новыя дамы, прамысловыя і сацыяльныя аб'екты - сведчанні росту дабрабыту народа.

    Упэўнены, што гэта свята заўсёды будзе адзначацца ў Беларусі як сімвал нашай павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў.

    Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, шчасця, уражальных поспехаў і дасягненняў у імя нашай любімай Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка