Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

    У ХХ стагоддзі гэта падзея займае асаблівае месца. Яна аказала значны ўплыў на ход сусветнай гісторыі і вызначыла лёс многіх народаў.

    Даступныя сацыяльныя даброты, ідэалы раўнапраўя, міру, міжнацыянальнай згоды, што склаліся ў савецкую эпоху, актуальныя і да гэтага часу. СССР ажыццявіў моцны рывок у развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, касмічных тэхналогій, заклаўшы аснову для цэлых галін вытворчасці, новых напрамкаў даследаванняў. Поспехі Савецкага Саюза ў сферы культуры і спорту сталі здабыткам усяго чалавецтва і прынеслі краіне сусветную славу.

    Сёння мы ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу. Імкнёмся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталася нам ад папярэднікаў, якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.

    З намі бясцэнны вопыт папярэдніх пакаленняў, а значыць, нам многае пад сілу.

    Са святам!

    Аляксандр Лукашэнка