Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём Канстытуцыі!
Гэта свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства на нашай зямлі.
Пераемнасць нацыянальных прававых традыцый, выкарыстанне лепшых дасягненняў сусветнага заканадаўчага вопыту знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі. Яе прыняцце вызначыла галоўныя мэты нашай навейшай гісторыі. Гісторыі, у якой правы і свабоды грамадзян набываюць прыярытэтнае значэнне, а людзі і справядлівае да іх стаўленне становяцца галоўнай каштоўнасцю.
Выконваючы нормы Асноўнага закона, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную работу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для дастойнага развіцця кожнага чалавека.
Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі - міру і працвітання.
Аляксандр Лукашэнка